Оздоровительный лагерь с дневным пребыванием «Осенняя сказка». День второй

01.11.2022

У другі дзень працы аздараўленчага  лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Асенняя казка” на базе ДУА “Бобрскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад–сярэдняя школа імя А.В.Луначарскага Крупскага раёна” адбылася літаратурна-музычная гульня-віктарына “Разумнікі і разумніцы”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На працягу мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі пісьменнікаў-юбіляраў: вершамі “Хлопчык і лётчык”, “Рак-вусач”, урыўкамі з паэмы “Міхасёвы прыгоды”.

Выхаванцы змаглі паслухаць песню “Мой родны кут” на словы Я.Коласа ў выкананні народнага ансамбля Беларусі “Песняры”.

Далей дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, а паміж турамі ўдзельнічалі ў танцавальнай кампазіцыі “Купалінка” і музычнай гульні “Верталёцікі”.

Дадзеннае мерапрыемства спрыяла прывіццю любові дзяцей да роднай мовы і пакінула ў прысутных незабыўныя ўражанні.