Збяры Беларусь у сваім сэрцы
02.11.2021У самым пачатку канікул удзельнікі аб'яднання па інтарэсам "Краязнаўчы турызм" выправіліся ў чарговую восеньскую вандроўку. Сонца нам спрыяла і асвятляла ўвесь шлях, ствараючы бадзёры настрой. У ваколіцах г.п.Бобр мы даследавалі берагі ракі, шукалі бабровыя гоні. Традыцыйна паабедалі, пасмажыўшы сала на вогнішчы - што можа быць смачней?