Літаратурная гасцёўня "Вечна юны, як наша зямля..."

09.12.2021

Да 130-годдзя з дня нараджэння ўсімі любімага беларускага паэта М.Багдановіча ў нашай установе адукацыі  9 снежня 2021 года настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Байлуковай А.І. была праведзена літаратурная гасцёўня "Вечна юны, як наша зямля..." Вядучыя пазнаёмілі вучняў VII-IX класаў з асноўнымі этапамі жыцця паэта-юбіляра. Удзельнікам літаратурнай гасцёўні быў паказаны відэафільм "Літаратурны партрэт М.Багдановіча". Падчас сустрэчы ў выкананні дзевяцікласнікаў гучалі лепшыя вершы паэта. Для ўсіх аматараў творчасці М.Багдановіча была таксама прапанавана віктарына.