Міжнародный дзень роднай мовы.
21.02.202321 лютага наша ўстанова адукацыі далучылася да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Гэты дзень традыцыйна пачаўся з лінейкі, на якой лектарская група старшакласнікаў пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага свята. У гонар Дня роднай мовы гучалі вершы, цікавыя факты пра мову, была праведзена віктарына “Ці добра ты ведаеш беларускую мову?” А наперадзе вучняў чакалі разнастайныя мерапрыемствы з нагоды свята. Самай цікавай вясёлай, на думку вучняў 5-11 класаў, была квэст-гульня "Мы беларусы". Асабліва гульня паглынула ў атмасферу чэснага спаборніцтва пяцікласнікаў, якія ў такім мерапрыемстве прынялі ўдзел упершыню. Яны і набегаліся падчас перамяшчэння ад станцыі да станцыі, і папоўнілі свой слоўнікавы багаж новымі ведамі. Дзевяць станцый (“Загадалія”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”, “Хто гэта?” і іншыя), розныя формы заданняў, новая беларускамоўная лексіка... На кожным перапынку камандам было чым заняцца, у іх была мэта: хутчэй прайсці ўсе станцыі, атрымаць ад асістэнтаў літары (паказчык паспяхова выкананага задання), сабраць з іх слова і першым аддаць прадставіць пройдзены маршрутны лісток арганізатару гульні. Усім хацелася быць у ліку першых. Хочацца адзначыць, што ўсе гульцы стараліся, праяўлялі зладжаную працу ў камандзе. У чэснай і гарачай барацьбе першае месца атрымаў 10 клас, але і пяцікласнікаў віншуем з прызавым месцам. Але прайграўшых не было, бо беларуская мова была ў цэнтры ўвагі, яна гучала, гульцы адкрывалі для сябе новую інфармацыю, а гэта ўжо поспех. Гульня спрыяла распаўсюджванню і папулярызацыі беларускай мовы, культуры, нацыянальных традыцый. Ніхто не застаўся абыякавым і сумным. Сямікласнікаў яшчэ ў гэты дзень чакала гульня “Турнір знаўцаў роднай мовы”, а вучні 3 класа прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне “Чытаем і размаўляем па-беларуску”.
Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой. Адчуеш ты -у кожным слове душа яднаецца з душой. Такімі словамі пачалося мерапрыемства "Турнір знатакоў беларускай мовы" ў 7класе. Вучні падзяліліся на дзве каманды і пачалі гульню, у ходзе якой узбагацілі свае веды пра мову, даведаліся многа цікавага. Дзеці адгадвалі загадкі, рабілі пераклад на беларускую мову, успаміналі прыказкі, працавалі з гарадамі. А гульня "Веру-не веру" вельмі спадабалася дзецям. За працай каманд сачылі вучні 11 класа. Потым яны з настаўнікам падвялі вынікі. Агульны цёплы настрой прысутнічаў у час правядзення мерапрыемства.