Акцыя "Роднаму слову прызнанне ў каханні"

23.02.2023

23.02.2023 вучні нашай школы паўдзельнічалі ў акцыі "Роднаму слову прызнанне ў каханні": пісалі свае любімыя беларускія словы, выказвалі свае адносіны да роднай мовы.

З вучнямі 8 класа была праведзена інтэлектуальная гульня "Адкуль пайшлі назвы нашых беларускіх гарадоў?" Гульцы прыгадалі легенды пра паходжанне беларускіх гарадоў, расказалі пра знакамітых асоб Беларусі, пазнаёміліся з гербамі беларускіх гарадоў, у ходзе гульні атрымалі шмат карыснай інфармацыі.