Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

19.02.2024

"Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!" – пад такім дэвізам 19.02.2024 пачаўся ў нашай школе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На лінейцы быў зроблены кароткі анонс самых цікавых мерапрыемстваў Тыдня, былі акрэслены задачы на перспектыву. Наперадзе вучняў чакаюць інтэрактыўныя гульні, віктарыны, рэбусы, конкурсы, квэст, камп’ютарныя гульні, салодкія і пазнавальныя перапынкі, разнастайныя акцыі, мэта якіх – папулярызацыя роднага слова. Усе без выключэння змогуць праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.
У першы дзень Тыдня быў дадзен старт на стварэнне сценгазет «Пісьменнікі-юбіляры-2024» і малюнкаў у намінацыях "Зямля пад белымі крыламі", "Мой любімы літаратурны герой", "Слоўнік". У 9 класе вучні паўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў на тэму "За якой кнігай будучыня: друкаванай ці электроннай?" А вучні 10-11 класаў паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні "Павуціна" па тэме "Лексіка і фразеалогія" узнавілі веды па тэме, праявілі кемлівасць, уменне працаваць у камандзе, пашырылі свой слоўнікавы запас.

поделиться в: