Тыдень беларускай мовы і літаратуры
20.02.202420.02.2024 у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратура ў 11 класе прайшла інтэлектуальная гульня "ФЭСТ". Гульцы змаглі прадэманстраваць свае веды па фальклоры, этнаграфіі, прыгадаць абрадавую і традыцыйную спадчыну беларускага народа. Мерапрыемства ўсім удзельнікам спадабалася і ўзняло настрой.
ў 5 класе прайшла гульня-падарожжа "Цi ведаешь ты сваю мову?" Пераклад слоу́, шарады, загадкi - ва у́сiм дзецi паказалi веды роднай мовы.
20 лютага для вучняў 3 класа прайшла літаратурна-пазнавальная гульня "Сябруем з роднай мовай". Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі, чыталі скарагаворкі, складалі прыказкі і прымаўкі, перакладалі рускія словы на беларускую мову і пазнаёміліся с выразамі вядомых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Лепшай узнагародай для вучняў было папаўненне ведаў аб роднай мове і абазначэнне моўнага запасу.