Тыдень беларускай мовы і літаратуры

21.02.2024

21 лютага ўсе вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі "Бобрская сярэдняя школа імя А.В. Луначарскага" далучыліся разам з нашай краінай да святкавання Дня роднай мовы. Дэвіз дня- "Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску". Сацыяльная рэклама "Смак роднай мовы", квэст-гульня "Мова родная-мова народная", беларускамоўныя, "Мультпарад", "Музпарад", воблака любімых беларускіх слоў-усе спрыяла папулярызацыі роднай мовы. Цікава прайшло ў гэты дзень і эрудыт-шоу "З вытокаў роднага слова" ў 4 класе. Мерапрыемствы нікога не пакінулі сумнымі і абыякавымі. Дзень прайшоў весела і з карысцю для ўсіх удзельнікаў.