Тыдень беларускай мовы і літаратуры

23.02.2024

23.02.2024. Яшчэ адзін дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў весела і запамінальна. Раніцай, яшчэ да першага ўрока, дзяўчаты 3-6 класаў сабраліся разам, каб паўдзельнічаць у акцыі "Далучы сваю далонь”: яны склалі паштоўку, у якой павіншавалі маленькіх і дарослых абаронцаў Айчыны са святам. Сямікласнікаў у гэты дзень чакала нтэлектуальная гульня "Ведай свой край!" Самым прыемнымі ў гэты дзень былі традыцыйныя для нашай школы "Салодкія перапынкі" (акцыя "Верш у кішэні"): і вуні, і нават настаўнікі расказвалі вершы на роднай мове і атрымоўвалі за гэта цукеркі.